На саміце адзначаюць, што міграцыйны крызіс зьвязаны зь дзеяньнямі уладаў Беларусі, якія прывозіць мігрантаў з Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі, а затым штурхаюць іх празь мяжу з Польшчай, Літвой і Латвіяй, каб дэстабілізаваць сытуацыю ў Эўразьвязе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніцы Нямеччыны і Эўракамісіі зноў абвінавацілі ўлады Беларусі ў «гібрыднай атацы» на ЭўразьвязПольскае радыё перадае, што 10 краін, у тым ліку Польшча, хочуць дадаць да рэзалюцыі саміту заклік прафінансаваць пабудову агароджы на вонкавых межах у адказ на дзеяньні краін, якія выкарыстоўваюць мігрантаў у якасьці «інструмэнту ціску».
Пра гэта, у прыватнасьці, перад пачаткам сустрэчы казаў прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа.
«Гібрыдныя атакі беларускага рэжыму становяцца ўсё больш агрэсіўнымі. Мы павінны дзейнічаць як мага хутчэй. У найбліжэйшай пэрспэктыве варта пагаварыць аб узьвядзеньні агароджы, таму што адначасова на мяжы могуць зьявіцца 5 тысяч мігрантаў», — заявіў кіраўнік Літвы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка ня мог арганізаваць мігранцкі крызіс без дапамогі Расеі, — віцэ-міністар ЛітвыУ пачатку кастрычніка група з 12 краін зьвярнулася да Эўракамісіі з просьбай прафінансаваць фізычныя бар’еры, сьцьвярджаючы, што гэтае пытаньне павінна быць прыярытэтным.