Абноўлены сьпіс апублікаваны на сайце ведамства.
Рашэньне датаванае 22 кастрычніка.
За апошні месяц у пералік фармаваньняў, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасьці», унесьлі:
Ініцыятыву «Рабочы Рух / Пашыраны круглы стол»;
- карту дваровых тэлеграм-чатаў dze.chat;
- тэлеграм-канал і чат «Буслы ляцяць» / «Буслы ляцяць Chat»;
- тэлеграм-канал «Дружыны народнай самаабароны — ДНС» і тэлеграм-чат «ДНС чат»;
- тэлеграм-канал «Кібер-Партизаны» і тэлеграм-чат «Кибер-сливы».
МУС Беларусі плянаваў прыцягваць людзей да крымінальнай адказнасьці за падпіску на тэлеграм-каналы і чаты, прызнаныя экстрэмісцкімі. Пакараньне паводле артыкулу аб экстрэмізьме прадугледжвае да 7 гадоў пазбаўленьня волі. 12 кастрычніка беларускі ўрад прыняў пастанову «Аб мерах процідзеяньня экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падпіска на канал у сацсетках ня можа лічыцца экстрэмісцкім дзеяньнем, — юрыстПазьней начальнік аддзела ГУБАЗіК Вячаслаў Арлоўскі ўдакладніў: толькі калі канал прызнаны «экстрэмісцкім фармаваньнем», то яго падпісанты «сапраўды могуць стаць фігурантамі крымінальных спраў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ГУБАЗіК: Падпіска на тэлеграм-каналы, якія прызнаюцца «экстрэмісцкімі», не караецца«Экстрэмісцкімі» прызналі больш за 100 тэлеграм-каналаў, іх аўтары публікавалі інфармацыю аб пратэстах 2020 году і крытыкавалі дзеяньні ўладаў. Сярод іх тэлеграм-каналы Nexta Live, Nexta і яго лягатып, сатырычны канал Luxta, а таксама тэлеграм-каналы «Беларусь галаўнога мозгу» і «МотолькоПомоги». У жніўні 2020 года аналягічная мера была прынятая супраць каналаў закрытага ўладамі навінавага партала TUT. BY і запушчанага часткай яго былых супрацоўнікаў выданьня Zerkalo.io.