Размова зь Ціханоўскай, Цапкалай і сястрой Калесьнікавай

Your browser doesn’t support HTML5

Перадвыбарчае трыё Марыя Калесьнікава, Сьвятлана Ціханоўская і Вераніка Цапкала стала міжнароднай візытоўкай і ў пэўным сэнсе сымбалем рэвалюцыйнай Беларусі. Нарвэскі дэпутат Гейр Тоскедал вылучаў жанчын на Нобэлеўскую прэмію міра. Пра іх здымалі фільмы, пісалі кнігі і навуковыя працы. Пра тое, як яны самі ацэньваюць досьвед лета 2020 году і цяперашнюю сытуацыю размаўляем з дэмакратычнай лідэркай Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай, кіраўніцай Беларускага жаночага фонду Веранікай Цапкалай і грамадзкай дзяячкай Тацянай Хоміч, сястрой палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай.