Былога рэдактара газэты «Вольны горад» аштрафавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Журналіста судзілі за падабайкі пад допісамі на старонках СМІ, якія ўлада прызнала экстрэмісцкімі.
У першым пратаколе ў віну Сяргею Няроўнаму паставілі адзнаку «падабаецца» на старонцы Tut.by у Facebook, у другім — падабайку на старонцы «Белсату».
Міліцыянты палічылі, што сваімі падабайкамі журналіст нібыта «распаўсюдзіў экстрэмісцкія матэрыялы».
І за першы, і за другі «лайк» журналіста затрымлівала міліцыя. Дома ў яго правялі ператрус.
1 лістапада суд Крычаўскага раёну аштрафаваў Сяргея Няроўнага на 580 рублёў, паведаміў тэлеграм-канал Mayday.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналіста Сяргея Няроўнага затрымалі і судзяць за «лайк» у Фэйсбуку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сайт Антона Матолькі ў Беларусі заблякавалі менш як праз суткі пасьля запуску