Загад тычыцца дыскатэк, гульнявых клюбаў, казіно, абʼектаў грамадзкага харчаваньня, начных клюбаў, бараў, більярдных, боўлінгаў і падобных забаўляльных устаноў.
З сэртыфікатамі або тэстамі мусяць таксама быць усе работнікі.
І ўдзень, і ўначы ў такіх установах таксама абавязвалі правяраць кліентам тэмпэратуру і пільнаваць, каб яны трымалі дыстанцыю ў паўтара-два мэтры.
Акрамя таго, бабруйскія ўлады забаранілі:
- знаходзіцца ў грамадзкіх установах і транспарце бяз масак;
- абслугоўваць кліентаў бяз масак;
- адпраўляць у службовыя выправы непрышчэпленых работнікаў;
- праводзіць прэзэнтацыі, дэгустацыі, дзіцячыя і рэклямныя імпрэзы, калі на іх немагчыма забясьпечыць дыстанцыю ня менш за паўтара мэтра;
- праводзіць кірмашы;
- гандляваць з латкоў, палатак і вазкоў уздоўж аўтадарог;
- курыць кальяны.
19 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка загадаў Міністэрству аховы здароўя вярнуць плянавыя агляды і апэрацыі, а таксама выказаўся за тое, каб кожны сам вырашаў, ці насіць яму маску:
«І маскі, і засьцерагальныя захады, і вакцынацыя — гэта выключна добраахвотная справа кожнага чалавека», — заявіў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: «Хопіць будаваць шпіталі і школы. Лішніх сродкаў няма» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка загадаў скасаваць пастанову Мінздароўя і вярнуць плянавыя агляды і апэрацыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску амаль палову ўсіх ложкаў перапрафілявалі для хворых на COVID-19