У агульнарэспубліканскім банку вакансій, паводле зьвестак на 20 кастрычніка, ёсьць прапановы для 2950 лекараў, 2800 мэдсясьцёр, 1000 фэльчараў і амаль 400 памочнікаў лекара, паведамляе інтэрнэт-выданьне «Ежедневник».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «З 2018 году стаю ў чарзе». Ці адчуваецца ў Беларусі недахоп мэдыкаў?Пры гэтым больш за ўсё вакансій для лекараў у Менску — 732. Далей ідуць Берасьцейская (539) і Гомельская (422) вобласьці.
Калі меркаваць па банку вакансій, параўнальна прымальная сытуацыя з мэдычнымі кадрамі на Віцебшчыне, хоць і там дэфіцыт: патрабуецца 278 лекараў і 191 мэдсястра.
Як адзначае выданьне, мэдыкі традыцыйна ўваходзяць у лік самых запатрабаваных спэцыялістаў на рынку, а на фоне пандэміі праблема іх недахопу паўстала надзвычай востра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усё, што робіцца цяпер, катастрофай адгукнецца ў будучыні», — знаныя лекары пра арышты і ад’езд дактароўЛетась мэдыкі актыўна падтрымалі пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў, многіх затрымлівалі і каралі штрафамі ды арыштамі.
Значную колькасьць кваліфікаваных спэцыялістаў звольнілі, яны выехалі зь Беларусі за мяжу.