Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны вызначыла назвы, тэрміны і словазлучэньні, якія рэкамэндуецца выкарыстоўваць сродкам масавай інфармацыі, каб супрацьстаяць прасоўваньню расейскай прапагандысцкай стратэгіі, «дэструктыўнаму інфармацыйнаму ўплыву» расейскіх спэцслужбаў і іхным спробам легітымізаваць псэўдадзяржаўныя ўтварэньні на ўсходзе Ўкраіны, спробу анэксіі Крыму.
У прыватнасьці, прапануецца не выкарыстоўваць такія словазлучэньні, як «кіеўская хунта», «блізкае замежжа», «анэксаваныя тэрыторыі», «дзяржаўны пераварот», «каляровая рэвалюцыя», «грамадзянская вайна», «унутраны канфлікт», «украінскі крызіс».
Замест гэтага рэкамэндуюць адпаведна: Украінская дзяржава, постсавецкая прастора, часова акупаваныя тэрыторыі (Крым і некаторыя раёны Луганскай і Данецкай абласьцей), Рэвалюцыя Годнасьці, Эўрамайдан, збройная агрэсія Расеі, расейска-ўкраінская вайна, вайсковая інтэрвэнцыя Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Падрыўная дзейнасьць на карысьць агрэсара». Украінскаму экспэрту, якога ў сваім эфіры паказвала БТ, пагражае да 15 гадоў турмыБольш падрабязна з рэкамэндацыямі можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны.
Раней такія тэрміны, якія супадалі з расейскай прапагандысцкай стратэгіяй, часьцей за ўсё трансьляваліся ў эфіры прарасейскіх каналаў ва Ўкраіне, якія на пачатку 2021 году былі заблякаваныя, але дагэтуль спрабуюць аднавіцца праз інтэрнэт. Цяпер экспэрты і журналісты вымушаныя будуць адмовіцца ад выкарыстаньня гэтых тэрмінаў і словазлучэньняў, каб пазьбегнуць магчымых санкцый або пазбаўленьня ліцэнзій.