«Акрамя пагрозаў ваеннага характару, працягваем сутыкацца з палітычным і эканамічным ціскам на нашы дзяржавы з боку так званага калектыўнага Захаду. У існых умовах вымушаныя прымаць меры ў адказ», — цытуюць расейскія СМІ міністра абароны гэтай краіны Сяргея Шайгу, які выступіў з прамовай на сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шайгу заявіў, што ў Беларусі будуць два вучэбна-баявыя цэнтры Ўзброеных сілаў Расеі. Раней казалі пра адзінПаводле міністра Шайгу, адна з такіх мераў — новая ваенная дактрына саюзнай дзяржавы. Дакумэнт плянуецца зацьвердзіць неўзабаве на пасяджэньні вышэйшага дзяржаўнага савету саюзнай дзяржавы, удакладніў ён.
Сяргей Шайгу адзначыў, што вайсковыя ведамствы ўжо пачалі плянаваньне двухбаковага супрацоўніцтва на аснове праграмы стратэгічнага партнэрства, распрацаванай на пяцігадовы пэрыяд.
«У верасьні правялі сумеснае стратэгічнае вучэньне „Захад-2021“. Адпрацуем дзеяньні ў рамках АДКБ. Цяпер у Таджыкістане праходзяць манэўры з калектыўнымі сіламі апэратыўнага рэагаваньня арганізацыі «Узаемадзеяньне-2021». У верасьні беларускія вайскоўцы ўпершыню бралі ўдзел у антытэрарыстычным вучэньні «Мірная місія» дзяржаў – чальцоў ШАС», — пералічыў міністар абароны Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Коммерсант»: Інтэграцыйны пакет можа быць не гатовы да сустрэчы Пуцін-Лукашэнка 4 лістапада«Ва ўмовах ўзрослых для саюзнай дзяржавы пагрозаў правядзеньне ўзгодненай ваеннай палітыкі, супрацоўніцтва ў будаўніцтве і разьвіцьці ўзброеных сілаў, павышэньне ўзроўню зладжанасьці і баявой вывучкі, а таксама ўзаемнае выкарыстаньне аб’ектаў вайсковай інфраструктуры набываюць для Расеі і Беларусі асаблівую актуальнасьць, а дзейнасьць сумеснай калегіі як ніколі запатрабаваная», — падсумаваў Сяргей Шайгу.