«Калі допыт перадаручылі міліцыі, значыць, гэта на вашу карысьць. Відавочна, у Сьледчым камітэце зашываюцца з пратэставымі справамі, а міліцыянт, хутчэй за ўсё, ня ў курсе, будзе дапытваць фармальна, паводле шаблёну. Тым ня менш у рэдакцыі параілі ўзяць цёплыя шкарпэткі. Умеюць падбадзёрыць», — падзяліўся Павал Дабравольскі перад выхадам да сілавікоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістаў-палітвязьняў Ірыну Леўшыну і Дзьмітрыя Наважылава перавялі ў СІЗА на ВаладарскагаУ справе БелаПАН сёлета ў жніўні праваахоўнікі затрымалі галоўную рэдактарку інфармацыйнай кампаніі Ірыну Леўшыну і былога кіраўніка Дзьмітрыя Наважылава. Абаіх вінавацяць і фінасавых парушэньнях, іншыя супрацоўнікі праходзяць сьведкамі.
18 кастрычніка ў Ірыны Леўшынай і Дзьмітрыя Наважылава заканчваліся два месяцы ўтрыманьня пад вартай, аднак напярэдадні меркаванага выхаду на волю тэрміны зноў падоўжылі.