За 9 месяцаў году зафіксавана 1032 факты парушэньня культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненьні дзеячаў культуры. Пры гэтым за ўвесь 2020 такіх выпадкаў было амаль удвая меней — 593.
Сярод сёлетніх парушэньняў асноўныя:
- перасьлед за іншадумства — 304;
- адвольнае затрыманьне — 200;
- права на справядлівы суд — 198;
- стварэньне адміністрацыйных перашкодаў для дзейнасьці — 192;
- права на прававую дапамогу — 166;
- цэнзура — 134;
- ператрус — 111;
- і іншыя.
Сярод 715 палітвязьняў па стане на 30 верасьня (сёньня іх 812) — 60 гэта дзеячы культуры. Да тэрмінаў у калёніі або «хатняй хіміі» і «хіміі» асуджаныя 42 чалавекі, 6 зь іх пачалі адбываць «хімію».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьня рок-музыку Ігара Банцэра з «хіміі» пераводзяць у калёніюУсяго зафіксавана 80 паведамленьняў пра ўмовы ўтрыманьня дзеячаў культуры ў месцах зьняволеньня, якія могуць быць ахарактарызаваны як жорсткае і прыніжальнае абыходжаньне. У турмах людзям не заўжды даюць доступ да кніг, на што неаднаразова скардзіліся палітзьняволеныя.
Па стане на 30 верасьня адбылося 246 ліквідацый арганізацый грамадзянскай супольнасьці. Сярод іх — праваабарончыя, журналісцкія, асьветніцкія, дабрачынныя, экалягічныя ды іншыя арганізацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады зьбіраюцца закрыць дабрачынны фонд «Разам тут». У Беларусі пад ліквідацыю трапілі 275 арганізацыйАкрамя таго, у краіне фіксуюцца:
- дыскрымінацыя па прыкмеце беларускай мовы;
- мэтанакіраваная дыскрэдытацыя дзеячаў культуры ў дзяржаўных СМІ;
- прыцягненьне да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасьці за карыстаньне нацыянальнай сымболікай (бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня») і за выкарыстаньне вольных варыяцый спалучэньня колераў гістарычнай сымболікі: больш за 450 выпадкаў па ўсёй краіне за акрэсьлены пэрыяд;
- прыцягненьне да адказнасьці за ўдзел у акцыях салідарнасьці пратэставага руху.