ААТ «Крыён» у Менску кожныя суткі вырабляе 200 тон мэдычнага кіслароду і столькі ж адгружае шпіталям. Кісларод для тэхнічных мэтаў цяпер вырабляюць у іншым месцы.
Пра гэта расказаў Андрэй Міткалёў, выканаўца абавязкаў дырэктара прадпрыемства, у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1», паведамляе Zerkalo.
«Сапраўды, магутнасьці ідуць па кіслароднай загрузцы на 100%. Але гэта не гаворыць пра тое, што кіслароду ня хопіць. Таму што на сёньняшні дзень па ўсёй рэспубліцы адбываецца разгортваньне дадатковых магутнасьцяў», — сказаў Міткалёў.
Дадатковыя магутнасьці, па словах Міткалёва, разгарнулі на сьветлагорскім «Хімвалакне», «Гродна Азоце», «Нафтане».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Усё забірае шпіталь. Сьветлагорскае «Хімвалакно» паведаміла пакупнікам, што больш ня можа прадаваць ім кісларод ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я хуценька сеў за стол і напісаў тэстамэнт». Вядомыя беларусы расказваюць, як хварэюць на каранавірус