Лекары рэкамэндавалі брытанскай каралева Лізавеце II адмовіцца ад алькаголю. 95-гадовая каралева паслухалася парады, каб падрыхтавацца да напружанага раскладу гэтай восеньню і сьвяткаваньня плятынавага юбілею (70 год) кіраваньня ў наступным годзе.
Пра гэта піша часопіс Vanity Fair.
Увечары каралева звычайна піла кактэйль, часьцей за ўсё — сухі марціні, сказаў часопісу сябар каралеўскай сям’і. Сяброўка і стрыечная сястра каралевы па матчынай лініі Маргарэт Родс распавядала, што раней Лізавета любіла выпіць за вячэрай келіх салодкага віна, а перад сном — келіх шампанскага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каралева Лізавета ІІ думае пра сыход на пэнсію, — брытанскія СМІКаралева любіць кактэйль з вэрмуту Dubonnet і джыну. Летась Букінгемскі палац выпусьціў уласную лінію сухога джыну, а каралеўскія вінаграднікі сталі выпускаць пеністае віно, піша выданьне.
Паводле словаў сябра сямʼі, зь якім гаварыў Vanity Fair, Лізавета ня лічыць адмову ад алькаголю праблемай. Але сам ён лічыць несправядлівым, што ў такім узросьце каралеве даводзіцца адмаўляцца ад аднае зь нешматлікіх прыемнасьцяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каралева Лізавета ІІ: 60 гадоў на брытанскім пасадзе