«Такія дзеяньні Расеі накіраваныя супраць дзяржаўнага сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Украіны і зьяўляюцца працягам спробаў легітымізаваць спробу анэксіі часова акупаванага Крыму, распаўсюдзіць на яго тэрыторыю дзеяньне расейскага заканадаўства. Правядзеньне перапісу на часова акупаванай тэрыторыі зьяўляецца недружалюбным актам супраць нашай дзяржавы, і мы пакідаем за сабой права ўжыць рэторсіі», — гаворыцца ў заяве МЗС Украіны.
Кіеў заклікаў міжнародную супольнасьць асудзіць правядзеньне Расеяй перапісу насельніцтва, а таксама не прызнаваць і не выкарыстоўваць яго вынікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША, ЭЗ і Брытанія не прызналі выбары ў расейскую Думу на тэрыторыі КрымуЭўразьвяз ужо асудзіў дзеяньні Расеі ў сувязі з правядзеньнем перапісу насельніцтва і чарговага прызыву ва Ўзброеныя сілы РФ. Як гаворыцца ў заяве зьнешнепалітычнай службы ЭЗ, Эўразьвяз працягне палітыку непрызнаньня дзеяньняў Расеі на паўвостраве Крым.
Усерасейскі перапіс насельніцтва пачаўся 15 кастрычніка і будзе доўжыцца да 14 лістапада 2021 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі на «Крымскай плятформе» абвясьціў пра пачатак дэакупацыі Крыму