Такое рашэньне прыняў суд Цэнтральнага раёну Менску па матэрыялах ГУБАЗіК МУС.
На гэты момант афіцыйны тэлеграм-канал лідэркі беларускай апазыцыі «Светлана Тихановская» налічвае больш за 98 тысяч падпісчыкаў. У ім публікуюцца, сярод іншага, заявы самой Ціханоўскай і навіны пра працу яе штабу. У каналу плятформы «Голас», які, сярод іншага, публікуе інфармацыю пра фальсыфікацыі на выбарах, больш за 94 тысячы падпісчыкаў.
Улады прызналі экстрэмісцкімі сотні тэлеграм-каналаў і тэлеграм-чатаў. Яны належаць палітыкам, анархісцкім супольнасьцям, дваровым самаарганізаваным суполкам, спартовым старонкам і недзяржаўным СМІ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падпіска на канал у сацсетках ня можа лічыцца экстрэмісцкім дзеяньнем, — юрыст ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сайт Антона Матолькі ў Беларусі заблякавалі менш як праз суткі пасьля запуску