Паводле інфармацыі Міністэрства надзвычайных сытуацый, жанчына 1995 году нараджэньня пакінула дзіця ў выграбной яме прыбіральні і зьнікла. Яе неўзабаве знайшлі і шпіталізавалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Івацэвічах жанчыну асудзілі праз 15 гадоў пасьля забойства нованароджанага сынаНачальнік варты пажарнай аварыйна-ратавальнай часткі № 11 Гомельскага раёну Аляксандар Сабодаш на месцы надзвычайнага здарэньня аказаўся адным зь першых.
«У першыя сэкунды нават не разабраўся, што гэта дзіця, — расказаў ён. — Затым пачуў слабы плач. У гэты ж момант крыкнуў ратавальнікам, каб здымалі курткі баявога адзеньня і, не чакаючы калегаў, скокнуў у яму. Дастаў малога і перадаў пажарнаму Андрэю Бадзюкову. Ён адразу ж захутаў хлопчыка ў куртку і ручнікі, якія прынесьлі работніцы пункту. Неўзабаве прыбылі супрацоўнікі хуткай мэдычнай дапамогі, якія забралі дзіця».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўніца Сьледчага камітэту пра найбольш гучныя выпадкі забойства немаўлятакХлопчык у цяжкім стане шпіталізаваны ў дзіцячае рэанімацыйнае аддзяленьне Гомельскай гарадзкой клінічнай лякарні № 3.