Неафіцыйная інфармацыя пра спалены аўтамабіль зьявілася паўмесяца таму. Стала вядома, што 1 кастрычніка хтосьці спаліў машыну (джып Таёта Land Cruiser).
Праз два тыдні пасьля інцыдэнту Дзяржаўны камітэт судовых экспэртыз (ДКСЭ) пацьвердзіў гэты выпадак, але напісаў не пра машыну, а пра маёмасьць старшыні ведамства Аляксея Волкава. Супрацоўнікаў камітэту нібыта ўзрушыла гэта навіна, таму яны вырашылі сабраць грошы свайму кіраўніку, піша БелТА.
Але Волкаў вырашыў перадаць гэтыя грошы ў цэнтар карэкцыйна-разьвіцьцёвага навучаньня і рэабілітацыі Фрунзэнскага раёну Менску.
У ДКСЭ падпал машынай назвалі «помстай за прынцыповую дзяржаўніцкую і грамадзянскую пазыцыю», а таксама напісалі, што «злачынства яшчэ больш зьяднала калектыў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусы жывуць ва ўсё больш падзеленай краіне». Новае апытаньне Chatham House ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Улады правакуюць на сілавы супраціў» — наступствы перастрэлкі ў Менску