Раней адміністрацыя студэнцкай каманды накіравала ліст у фэдэрацыю з просьбай перанесьці сустрэчу, паколькі асноўныя гульцы «Энэргетыка» захварэлі на каранавірус і ня змогуць дапамагчы ў важнай гульні з гледзішча месца ў турнірнай табліцы.
Адзначаецца, што пасьля тэставаньня 11 кастрычніка выяўлена: два трэнэры і сем футбалістаў інфікаваныя вірусам COVID −19. Гэта настаўнікі Уладзімер Бяляўскі і Сяргей Амельянчук, а таксама гульцы Арцём Макаўчык, Айк Мусаханян, Аляксей Лаўрык, Максім Амельянчук, Аляксандар Булычаў, Бабір Абдыхалікаў, Шахзадбек Убайдулаеў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пандэмія COVID-19: захварэлі 10 гульцоў і супрацоўнікі клюбу найвышэйшай футбольнай лігі БеларусіБеларуская фэдэрацыя футболу ўвесну 2020 году пэўны час была адзінай у сьвеце, якая не адмяніла праз пандэмію COVID-19 ніводнай сустрэчы, а на трыбуны доўгі час дапускалі гледачоў бяз масак.
Старшыня фэдэрацыі Ўладзімер Базанаў дагэтуль упэўнены, што гэта падняла прэстыж айчыннага футболу, паколькі трансьляцыі глядзелі далёка за мяжой. Праўда, калі аднавіліся турніры ў іншых краінах, інтарэс да Беларусі адразу ж зьнік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Даклад аб парушэньнях у фэдэрацыі футболу Беларусі: дамоўныя матчы, палітычны ціск, «кішэнныя» судзьдзіТым часам Беларускі фонд спартовай салідарнасьці абнародаваў справаздачу, у якой выкладзеныя факты перасьледу гульцоў за іх погляды, палітычнай агітацыі з боку кіраўніцтва Беларускай фэдэрацыі футболу і іншых парушэньняў статуту міжнародных арганізацый, у якія ўваходзіць беларуская фэдэрацыя.
УЭФА і ФІФА на атрыманую інфармацыю пакуль што не адрэагавалі.