Зьявілася інтэрактыўная мапа пунктаў вакцынацыі ў Беларусі

Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі дзейнічае краіне звыш 850 пунктаў вакцынацыі.

На сайце Міністэрства аховы здароўя Беларусі зьявілася інтэрактыўная мапа пунктаў вакцынацыі. На мапе можна даведацца адрас, тэлефон і графік працы пунктаў.

Па падліках Міністэрства аховы здароўя, напярэдадні ад каранавірусу памерлі 17 чалавек, а заразіліся больш за 2000. Аднак афіцыйныя лічбы шматкроць крытыкавалі незалежныя мэдыкі, адзначаючы, што рэальныя лічбы сьмяротных ахвяр COVID-19 могуць быць нават у 7 разоў большымі за паказьнікі Мінздароўя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі б людзі бачылі рэальную статыстыку, ставіліся б сур’ёзьней». Як каранавірус атакаваў інвалідаў, пэнсіянэраў і цяжарных
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 14 мільёнаў прышчэпак ва Ўкраіне, станоўчы тэст у прэзыдэнта Латвіі. Навіны COVID-19 у суседзяў