За мінулы дзень, паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2052 пацыентаў пацьвердзіўся COVID-19.
Памерлі 17 чалавек.
За ўвесь час афіцыйна ў Беларусі
- захварэлі на COVID-19 565 865 чалавек,
- ачунялі 539 252,
- памерлі 4353.
Дзень таму Міністэрства аховы здароўя паведамляла пра 2060 новых хворых.
12 кастрычніка zerkalo.io паведаміла, што атрымала доступ да базы новых хворых у Менску. Зь яе вынікае, што ў некаторыя дні толькі ў Менску рэгістравалі больш за тры тысячы ковідных пацыентаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 14 мільёнаў прышчэпак ва Ўкраіне, станоўчы тэст у прэзыдэнта Латвіі. Навіны COVID-19 у суседзяў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі б людзі бачылі рэальную статыстыку, ставіліся б сур’ёзьней». Як каранавірус атакаваў інвалідаў, пэнсіянэраў і цяжарных