Студэнтку 3-га курса хімфаку БДУ Злату Януковіч затрымалі за фатаздымак, зроблены 10 жніўня 2020 году ў Менску.
За фота ў «счэпцы» студэнтку абвінавачваюць паводле арт. 342 КК («арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»), паведамляюць праваабаронцы цэнтру «Вясна».
Злата — студэнтка 3 курсу хімфаку БДУ. Згодна з тым, што кажуць аднагрупнікі, яе забралі з заняткаў. Родныя пакуль адмаўляюцца ісьці на кантакт з журналістамі.
У праўладных тэлеграм-каналах зьявілася «пакаяльнае відэа» зь ёю. Пакуль невядома, у якім статусе знаходзіцца Злата Януковіч.