Пытаньне аб Муратаву было зададзенае падчас пленарнай сэсіі «Расейскага энэргетычнага тыдня» ў Маскве 13 кастрычніка, перадае Інтэрфакс. Раней адзначалася, што згодна зь літарай закону журналіст можа быць абвешчаны так званым СМІ — замежным агентам пасьля атрыманьня грашовай часткі прэміі. Сам ляўрэат сказаў, што лічыць, што ён і «Новая газета» ня будуць занесеныя ў сьпіс, бо лічыць, што «ў дзяржавы ёсьць імунітэт на глупства».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён прыхільны сваім ідэалам». Як рэагуюць у Крамлі і ў Менску, калі крытыкам іх улады даюць НобэляМуратаў — першы ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру ў постсавецкай Расеі. Аб прысуджэньні яму ўзнагароды было абвешчана 8 кастрычніка. Ён атрымаў яе разам зь філіпінскай журналісткай Марыяй Рэсай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фаварыт, але не ляўрэат: чаму Сьвятлане Ціханоўскай не далі Нобэлеўскую прэмію міруПуцін упершыню пракамэнтаваў узнагароду. Ён не віншаваў зь ёю журналіста, які стаў чацьвёртым грамадзянінам Расеі, адзначаным Нобэлеўскай прэміяй міру. Ад імя Крамля гэта зрабіў прэс-сакратар прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў.