Консульства Беларусі ў менскім аэрапорце спыніла выдачу візаў грамадзянам Сырыі, Ірану, Афганістану і яшчэ чатырох краін

У менскім аэрапорце

Беларускае консульства ў менскім аэрапорце спыніла выдачу візаў грамадзянам Афганістану, Эгіпту, Пакістану, Сырыі, Емэну, Ірану і Нігерыі, паведаміла mediazona.by са спасылкай на сайт турапэратара «Анэкс Тур».

Міністэрства замежных спраў інфармацыі пра гэта не публікавала.

«Хадайніцтвы аб выдачы візы грамадзянам гэтых краін консульскі аддзел МЗС Беларусі ў аэрапорце боку, які сустракае, не прымае, такім чынам, візы ў аэрапорце па прыбыцьці атрыманыя быць ня могуць», — напісаў турапэратар.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як мігранты жывуць у транзытнай зоне Нацыянальнага аэрапорту «Менск». ВІДЭА

Цяпер грамадзяне гэтых краін могуць уехаць у Беларусь толькі пры наяўнасьці ў пашпарце беларускай візы, сьцьвярджае «Анэкс Тур».

На сайце МЗС пазначана, што візы ў аэрапорце выдае ўпраўленьне па пытаньнях уезду замежнікаў галоўнага консульскага ўпраўленьня міністэрства. Хадайніцтва павінна быць пададзенае не пазьней як за два працоўныя дні да даты прыбыцьця замежніка.