«Глыбокую заклапочанасьць выклікаюць спробы Вашынгтону і ЭЗ груба ўмешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі. Працягваецца санкцыйны і палітычны ціск на ўлады ў Менску, пры гэтым цалкам ігнаруюцца намаганьні кансалідацыі грамадзтва і правядзеньня канстытуцыйнай рэформы. Дзеяньні ЭЗ паказваюць сапраўдныя мэты, дзеля якіх стваралася так званае „Ўсходняе партнэрства“ і адначасова гавораць пра тую цану, якую за добрыя стасункі з Захадам даводзіцца плаціць», — цытуе Лаўрова ТАСС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шайгу заявіў, што ў Беларусі будуць два вучэбна-баявыя цэнтры Ўзброеных сілаў Расеі. Раней казалі пра адзінЛаўроў падкрэсьліў, дадае агенцтва, што толькі беларускі народ і яго законныя прадстаўнікі «маюць права вызначаць будучыню сваёй краіны ў рамках дзейнага нацыянальнага заканадаўства».
Лаўроў таксама адзначыў, што ЗША і іх саюзьнікі працягваюць «грубыя спробы» ўмяшаньня ва ўнутраныя справы краінаў СНД.
«Наша салідарнасьць тым больш важная ва ўмовах, калі не спыняюцца грубыя спробы ўмяшаньня Вашынгтону і яго саюзьнікаў ва ўнутраныя справы дзяржаў СНД. Іх лінія на зьмену непажаданых урадаў па-ранейшаму ў сіле, мяняецца толькі тактыка яе ажыцьцяўленьня», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Польшчы: «За наплывам мігрантаў на польска-беларускай мяжы стаіць Расея»