Праваабаронцы «Вясны» склалі сьпіс самых рэпрэсіўных судзьдзяў у рэгіёнах краіны: чым яны вызначыліся і хто пацярпеў ад іх дзейнасьці.
Ад пачатку году па ўсёй Беларусі паводле «палітычных» крымінальных артыкулаў асуджаныя сотні чалавек.
Раней праваабарончы цэнтар «Вясна» расказаў пра самых рэпрэсіўных судзьдзяў Менску, а цяпер дайшла чарга расказаць пра «рэкардсмэнаў» з рэгіёнаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы склалі сьпіс 10 самых рэпрэсіўных судзьдзяў МенскуБольш за ўсё палітычных спраў зафіксавана ў Берасьці. Сярод найбольш рэпрэсіўных судзьдзяў — Вера Філонік, Яўген Брэган, Іна Клышпач ды іншыя. Паводле іх рашэньняў у калёніі адпраўляліся дзясяткі пратэстоўцаў, сярод якіх былі непаўналетнія, хворыя і пажылыя людзі, а таксама жорстка зьбітыя падчас разгонаў акцый пратэсту.
У Жлобіне адзначыліся Яўген Ерафееў, Натальля Качалава, Мікалай Сергеевіч. За леташнія акцыі пратэсту агулам яны асудзілі ўжо 25 мясцовых жыхароў.
У Маладэчне судзьдзя Вікторыя Паляшчук вынесла першыя «палітычныя прысуды» за акцыі 2020 году — цяпер на яе рахунку 8 асуджаных гараджан.
Цалкам сьпіс судзьдзяў, якія больш за ўсё вынесьлі «палітычных» прысудаў у рэгіёнах, ТУТ.