Каля Дзярждумы Расеі затрымалі акцыяніста, які хацеў узважваць дэпутатаў

Дзярждума Расеі

Каля будынка Дзярждумы РФ, дзе 12 кастрычніка адкрылася першае пасяджэньне ніжняй палаты парлямэнту новага скліканьня, затрымалі мастака-акцыяніста Фёдара Калініна. Ён стаяў каля будынка з вагай.

Перад правядзеньнем акцыі мастак разаслаў у СМІ свой маніфэст, у якім прапанаваў узважваць дэпутатаў Дзярждумы ў пачатку і ў канцы тэрміну на ўзор сярэднявечнага ангельскага гораду Гай-Уікам.

«Тамтэйшыя мэры пачалі адзін за адным паўнець за час сваёй службы; як высьветлілася, нажываліся яны грашыма і вялікімі жыватамі. Каб абмежаваць карупцыю, гараджанам давялося пачаць узважваць іх у пачатку і ў канцы тэрміну. Карупцыя была пераможаная», — напісаў Калінін.

Пасьля затрыманьня Калініна даставілі ў АУС «Цьвярскі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Афганскага перакладчыка, які дапамог выратаваць Байдэна, эвакуавалі