Журналісты Zerkalo.io атрымалі лічбы пацьверджаных выпадкаў каранавірусу ў Менску.
Прычым за адзін дзень падрабязную (7 кастрычніка) і за 12 дзён — выніковую колькасьць выпадкаў.
Агулам, паводле гэтых зьвестак, за 12 дзён у Менску было 23 625 выпадкаў. За гэты ж час у статыстыку Міністэрства аховы здароўя трапілі 23 688 выпадкаў ва ўсёй Беларусі.
У некаторыя дні колькасьць выпадкаў у Менску была большая за 3 тысячы, тады як у афіцыйнай статыстыцы максымальная колькасьць не перавышае 1998.
Zerkalo.io сьцьвярджае, што сапраўднасьць атрыманай імі базы пацьвердзілі некалькі мэдыкаў з розных арганізацый, а таксама некалькі пазначаных у табліцы пацыентаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску амаль палову ўсіх ложкаў перапрафілявалі для хворых на COVID-19