У Нюрнбэргу пачынаецца канфэрэнцыя аб «злачынствах Лукашэнкі супраць чалавецтва». Ужывую

Нюрнбэрг

Сярод удзельнікаў — беларускія і замежныя палітыкі, грамадзкія дзеячы, праваабаронцы, адвакаты, ахвяры катаваньняў сілавікоў у 2020 годзе.

11 кастрычніка ў нямецкім Нюрнбэргу адбудзецца прававая канфэрэнцыя «Злачынствы супраць чалавецтва і прызнаньне Лукашэнкі тэрарыстам». Частка ўдзельнікаў выступіць онлайн. Пачатак а 10-й гадзіне менскага часу, паведаміла Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва (НАК).

Сярод удзельнікаў: старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, апазыцыйныя палітыкі Сьвятлана Ціханоўская, Павал Латушка, адвакат Сяргей Зікрацкі, экс-дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь Сяргей Навумчык, член Эўрапарлямэнту Пэтрас Астравічус, спэцыяліст міжнароднага крымінальнага права Томаш Вілінскі і іншыя.

Парадак выступленьняў можна паглядзець у раскладзе канфэрэнцыі.

На канфэрэнцыі, паводле НАК, удзельнікі «зацьвердзяць плян дзеяньняў, які наблізяць правасудзьдзе над дыктатарам і яго памагатымі».

Удзел возьмуць і ахвяры катаваньняў з боку сілавікоў у 2020 годзе, якія вымушана пакінулі Беларусь празь перасьлед.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рэжым Лукашэнкі — далёка ня ўнутранае пытаньне, а рэальна міжнародная пагроза». Літоўскія праваабаронцы пра крызіс на мяжы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці магчымае прызнаньне Лукашэнкі тэрарыстам на міжнародным узроўні?