Найбольшая дэманстрацыя адбываецца ў Варшаве, дзе сабраліся некалькі тысяч чалавек.
Your browser doesn’t support HTML5
«Я заклікаю ўсіх, хто хоча абараніць эўрапейскую Польшчу, у нядзелю на Замкавую плошчы ў Варшаве, 18.00. Мы можам спыніць іх толькі разам», — напісаў Дональд Туск, былы прэм’ер-міністар Польшчы і былы прэзыдэнт Эўрапейскай Рады, у Твітэры.
Wzywam wszystkich, którzy chcą bronić Polski europejskiej, w niedzielę na Płac Zamkowy w Warszawie, godzina 18. Tylko razem możemy ich zatrzymać.
— Donald Tusk (@donaldtusk) October 7, 2021
7 кастрычніка Канстытуцыйны трыбунал Польшчы вырашыў, што норма аб прыярытэце эўрапейскага права над палажэньнямі польскай Канстытуцыі не адпавядае нормам краіны.
Пратэстоўцы лічаць, што гэтае рашэньне, якое аспрэчвае вяршэнства права ЭЗ, павышае верагоднасьць выхаду Польшчы з Эўразьвязу. Сваю занепакоенасьць рашэньнем выказалі таксама кіраўнікі Эўразьвязу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЭЗ занепакоіўся рашэньнем Польшчы аб вяршэнстве нацыянальнага права- У сакавіку з запытам аб праверцы перавагі эўрапейскага права над мясцовым у Канстытуцыйны трыбунал зьвярнуўся прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі. Гэта адбылося неўзабаве пасьля таго, як Эўрапейскі суд знайшоў парушэньні Варшавай заканадаўства ЭЗ пры правядзеньні судовай рэформы.
- Праведзеная кіроўнай партыяй «Права і справядлівасьць» судовая рэформа ў Польшчы, якая ў мінулым выклікала шматлікія вулічныя пратэсты прыхільнікаў ЭЗ, падпарадкавала Вярхоўны суд Міністэрству справядлівасьці, а кіраўнік міністэрства атрымаў права прызначаць старшыняў апэляцыйных і акруговых судоў самастойна, без кансультацый з прадстаўнікамі правасудзьдзя.
- Рэформа прывяла да звальненьня каля 40 адсоткаў дзейных судзьдзяў Вярхоўнага суду, уключаючы старшыню. У Эўракамісіі лічаць, што такія дзеяньні парушаюць балянс паўнамоцтваў і пагражаюць вяршэнству права.