У школцы ўжо адбыліся першыя заняткі для дзяцей беларусаў.
Цэнтар беларускай салідарнасьці паведаміў, што збор поўнай сумы грошай на беларускую школку адбыўся ў надзвычай кароткі час — усяго за адзін дзень.
Напярэдадні ў школе прайшлі заняткі па ангельскай і польскай мовах. Усяго зь дзецьмі цяпер працуюць 8 настаўнікаў. Сума, якую прасілі ў людзей, была неабходнай для пакупкі адукацыйных матэрыялаў і аплаты працы часткі выкладчыкаў.
Да збору грошай большасьць настаўнікаў вымушаныя былі працаваць у школцы толькі як валянтэры.
У рамках заняткаў дзеці вывучаюць польскую, беларускую і ангельскую мовы, малююць і займаюцца музыкай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як беларусы змагаліся за сваю школу пры ўсіх рэжымах. Да Дня беларускае школы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларуская акадэмія» атрымала афіцыйны дазвол у Польшчы на навучаньне па-беларуску