Фэдэральны канцлер Аўстрыі Сэбастыян Курц абвясьціў аб сваёй адстаўцы. На днях яго сыходу з пасады кіраўніка ўраду патрабавалі апазыцыйныя партыі — Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі (СПА), лібэральная «Новая Аўстрыя» і правапапулісцкая Аўстрыйская партыя свабоды (АПС).
Пракуратура Аўстрыі, раней заявіла, што вядзе расьсьледаваньне адносна Курца і яшчэ дзевяці чалавек, якія падазраюцца ў хабарніцтве і карупцыі. Сьледчыя ўстанавілі, што з 2016-га па 2018 год міністэрства фінансаў краіны выкарыстала бюджэтныя сродкі для фінансаваньня рэклямных аб’яваў ў адной з аўстрыйскіх газэт — у абмен на публікацыю апытаньняў, выгадных для партыі Курца.
Вечарам у суботу, абвяшчаючы аб сваёй адстаўцы, кіраўнік ураду прапанаваў на пасаду канцлера міністра па эўрапейскіх і замежных справах Аляксандра Шаленбэрга.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 98 зьняволеных за пратэсты ў красавіку, размова канцлера Аўстрыі і прэзыдэнта РФ пра Беларусь. Найважнейшае за 1 траўня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канцлер Аўстрыі: Выбіваньне з Пратасевіча нейкіх прызнаньняў нельга лічыць нармальным