Пасьля паведамленьняў пра пабочныя эфэкты ў Ісьляндыі вырашылі пакуль што не прышчапляць вакцынай Moderna, балазе ў краіне дастаткова прэпаратаў Pfizer. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні галоўнага эпідэміёляга краіны.
Раней зьявілася інфармацыя, што пасьля вакцынацыі Modernaʼй у некаторых людзей зьяўляюцца праблемы з сэрцам — міякардыт (запаленьне сярэдняй сардэчнай абалонкі) і пэрыкардыт (запаленьне калясардэчнай сумкі).
Раней Швэцыя прыпыніла выкарыстаньне вакцыны Moderna людзям да 30 гадоў, а Данія — да 18 гадоў, паведаміў Reuters.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Moderna супраць Pfizer: якая вакцына лепшаяУ Беларусі за мінулыя содні зафіксавалі 1998 новых хворых з каранавірусам і 16 сьмярцей пацыентаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску амаль палову ўсіх ложкаў перапрафілявалі для хворых на COVID-19 ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усе калідоры былі ў цяжарных, якія ляжалі на кушэтках пад кропельніцамі». Мянчанка пра сытуацыю з каранавірусам у сталічнай радзільні