Дакумэнт, ініцыяваны Коста-Рыкай, Мальдыўскай Рэспублікай, Марока, Славеніяй і Швэйцарыяй, быў ухвалены на пасяджэньні ў пятніцу 43 галасамі «за», чатыры дэлегацыі ўстрымаліся (Індыя, Кітай, Расея і Японія).
У рэзалюцыі сказана, што Рада «прызнае права на бясьпечнае, чыстае, здаровае і ўстойлівае навакольнае асяродзьдзе як права чалавека, неабходнае для поўнага ажыцьцяўленьня ўсіх правоў чалавека».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Узровень забруджанасьці паветра ў Эўропе перавышае нормыРада рэкамэндавала дзяржавам нарошчваць патэнцыял дзеля аховы навакольнага асяродзьдзя, працягваць абмен досьведам выкананьня абавязаньняў у галіне правоў чалавека, якія датычаць карыстаньня асяродзьдзем.
Рада прапанавала разгледзець гэтае пытаньне Генэральнай Асамблеі ААН. Падкрэсьлена, што Рада правоў чалавека будзе «і далей займацца» гэтай праблематыкай.