Як паведаміў сёньня намесьнік міністра аховы здароўя — галоўны санітарны лекар Аляксандар Тарасенка, «з 9 кастрычніка нашы грамадзяне абавязаны насіць маскі і захоўваць дыстанцыю ў магазінах, аб’ектах грамадзкага харчаваньня, бытавога абслугоўваньня, пры наведаньні тэатраў, кінатэатраў, культурна-масавых мерапрыемстваў, стадыёнаў, прадпрыемстваў, устаноў аховы здароўя, аптэк і іншых аб’ектаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія ўлады засакрэцілі статыстыку, зь якой вынікаў рост сьмяротнасьці падчас пандэмііГэта зьвязана з тым, што ва ўсіх рэгіёнах краіны і ў Менску назіраецца дрэнная эпідэміялягічная сытуацыя. «Унесены істотны дадатак — адказнасьць фізычных асоб (грамадзян). Выконваць правілы будзе неабходна і ў грамадзкім транспарце ўсіх відаў, улучна з таксі. У санітарных нормах і правілах таксама паказана, як павінна насіцца маска: яна павінна закрываць нос, рот і падбародак», — сказаў Тарасенка.
Кантраляваць выкананьне патрабаваньняў будзе санітарна-эпідэміялягічная служба супольна з МУС, Мінтрансам.