Кандыдатуру Руслана Стэфанчука падтрымалі 257 дэпутатаў.
Што вядома пра новага сьпікера
Руслан Стэфанчук быў адным з галоўных ідэолягаў партыі «Слуга народу». Уладзімір Зяленскі называў яго адной з ключавых асобаў сваёй каманды.
Мае юрыдычную адукацыю і навуковыя званьні. Да парлямэнцкіх выбараў выкладаў у адным з юрыдычных унівэрсытэтаў Украіны.
У пачатку сваёй дэпутацкай дзейнасьці трапіў у скандал, калі адна з грамадзкіх арганізацый высьветліла, што Руслан Стэфанчук атрымлівае зь дзяржаўнага бюджэту кампэнсацыю за арэнду кватэры ў Кіеве. Гэта прадугледжана законам, калі дэпутаты ня маюць уласнага жытла ў сталіцы. Руслан Стэфанчук ня мае кватэры ў Кіеве, але кампэнсацыю ён атрымліваў за арэнду кватэры ў маці сваёй жонкі. Пасьля скандалу Руслан Стэфанчук вярнуў атрыманыя грошы.
За час прэзыдэнцкай дзейнасьці Ўладзіміра Зяленскага з 2019 году ў адстаўку пайшлі ключавыя асобы ягонай каманды — Андрэй Богдан (кіраўнік Офісу прэзыдэнта), Андрэй Ганчарук (прэм’ер-міністар), Руслан Рабашапка (генэральны пракурор).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вярхоўная Рада Ўкраіны адправіла ў адстаўку свайго старшыню Разумкова