Абвешчаны кароткі сьпіс прэміі Гедройця. У ім — кніга «Бібліятэкі Свабоды»

Вокладкі кніг-фіналістаў прэміі Гедройця 2021 году.

Журы дзясятага юбілейнага сэзону літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця вызначылася з кароткім сьпісам прэтэндэнтаў на перамогу.

У кароткі сьпіс увайшлі 6 кніг:

  1. Сяргей Абламейка. Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі. Менск, Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020
  2. Ева Вежнавец. Па што ідзеш, воўча? Менск, Пфляўмбаўм / Выдавец Раман Цымбераў, 2020
  3. Сяргей Календа. Акварыюм. Гісторыя аднаго юнацтва. Менск, Логвінаў, 2020
  4. Артур Клінаў. Локісаў. Вільня, Логвінаў, 2020
  5. Таня Скарынкіна. Райцэнтар. Менск, Пфляўмбаўм / Выдавец Раман Цымбераў, 2020
  6. Андрэй Федарэнка. Жэтон на мэтро. Менск, Мастацкая літаратура, 2020

Згодна са статутам Прэміі, кароткі сьпіс сябры журы абралі на пасяджэньні шляхам адкрытага галасаваньня (пасьля абмеркаваньня) простай большасьцю галасоў.

У складзе журы прэміі Гедройця сёлета працуюць:

  • Наста Грышчук, літаратурны крытык;
  • Сяргей Дубавец, журналіст, літаратар, крытык;
  • Максім Жбанкоў, культуроляг, крытык, эсэіст;
  • Анжэла Мельнікава, літаратуразнаўца, доктар філялягічных навук, прафэсар;
  • Алесь Пашкевіч, літаратар, літаратуразнаўца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журы назвала доўгі сьпіс літаратурнай прэміі імя Гедройця

Прэмія імя Ежы Гедройця ўручаецца з 2012 году за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакумэнтальнай прозы і мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі. Арганізатары прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў, пры падтрымцы Амбасады Рэспублікі Польшча і Польскага Інстытуту ў Менску.

Папярэднія пераможцы прэміі:

  • Павал Касьцюкевіч, «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012),
  • Уладзімер Някляеў, «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без» (2013),
  • Ігар Бабкоў, «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014),
  • Віктар Казько, «Час зьбіраць косьці» (2015),
  • Макс Шчур, «Завяршыць гештальт» (2016),
  • Зьміцер Бартосік, «Быў у пана верабейка гаварушчы» (2017),
  • Уладзімер Арлоў, «Танцы над горадам» (2018),
  • Ільля Сін «Libido» (2019),
  • Сяргей Дубавец «Тантамарэскі» (2020).