«Знайшліся і тыя, для каго бяда стала падставай для «хайпа», — сказана ў паведамленьні СК. — У сетцы сталі зьяўляцца камэнтары і відэаролікі, якія адрозьніваюцца сваім цынізмам. Нягледзячы на неаднаразовыя папярэджаньні прадстаўнікоў праваахоўных органаў аб дачы жорсткай і прынцыповай прававой ацэнкі па кожным такім факце, некаторых «камэнтатараў» гэта не спыніла, і яны, спадзеючыся на ананімнасьць і ўяўную беспакаранасьць, працягнулі сваё цкаваньне, абразы і зьнявагі ў сетцы Інтэрнэт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як і чаму ў Беларусі затрымліваюць за камэнтары пра перастрэлку. ВІДЭАЦяпер Следчы камітэт расьсьледуе крымінальную справу, распачатую паводле артыкулаў 130 (наўмысныя дзеяньні, накіраваныя на ўзбуджэньне іншай сацыяльнай варожасьці або розьні па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасьці) і 369 (абраза прадстаўніка ўлады і яго блізкіх у сувязі з выкананьнем ім службовых абавязкаў, учыненая ў інфармацыі, разьмешчанай у глябальнай камп’ютэрнай сетцы Інтэрнэт) Крымінальнага кодэксу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі ўжо звыш 110 чалавек за камэнтары пра гібель Зельцара і супрацоўніка КДБСК паведамляе, што падазраванымі ў крымінальнай справе праходзяць 136 ананімных камэнтатараў. Да іх ужытая мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту. Праваахоўныя органы працягваюць працу па «выяўленьні такога роду злачынстваў і асоб да іх датычных».