Чыноўнік дадаў, што Крэмль знаходзіцца ў пастаянным дыялёгу зь беларускім бокам і будзе працягваць яго, даводзячы сваю пазыцыю.
Ён адмовіўся пацьвярджаць інфармацыю беларускага МУС аб тым, што Генадзя Мажэйку затрымалі Беларусі, а не ў Расеі, як сьпярша паведамлялі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС Беларусі абвергла, што журналіста Мажэйку затрымалі ў Маскве, нібыта ён сам прыехаў у БеларусьДзьмітрый Пяскоў ня ведае, ці быў у журналіста намер выехаць праз Расею ў трэцюю краіну і што расейскія службы гэтага не дазволілі зрабіць.
Пры гэтым прэс-сакратар прэзыдэнта назваў правільным рашэньне кіраўніцтва «Комсомольской правды» закрыць сваё беларускае выданьне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: База МУС Расеі абвяргае вэрсію МУС Беларусі аб затрыманьні Мажэйкі. Журналіста даставілі ў СІЗА ЖодзінаПад подпісам Генадзя Мажэйкі выйшаў матэрыял аб перастрэлцы ў менскай кватэры з камэнтаром аднакласьніцы загінулага супрацоўніка кампаніі Epam Андрэя Зельцара.
Пасьля выхаду нататкі доступ да сайту kp.by абмежаваны на распараджэньне Міністэрства інфармацыі Беларусі.
Генадзь Мажэйка. Таямнічае затрыманьне журналіста
- У канцы верасьня на сайце «Комсомольской правды в Беларуси» зьявілася нататка, дзе адна з аднаклясьніц забітага супрацоўнікамі КДБ праграміста Андрэя Зельцара добра выказалася пра яго. Аўтарам нататкі быў журналіст Генадзь Мажэйка.
- Мажэйку затрымалі ў ноч на 2 кастрычніка, пасьля чаго зьмясьцілі ў ізалятар на Акрэсьціна ў Менску, у яго дома правялі ператрус.
- Пры гэтым дакладна невядома, у якой краіне затрымалі Мажэйку. Беларускія сілавікі сьцьвярджаюць, што зрабілі гэта ў Менску, але ёсьць таксама інфармацыя пра тое, што журналіста «КП» выкралі з Масквы.
- Галоўны рэдактар «Комсомольской правды» Ўладзімір Сунгоркін сказаў, што Генадзя Мажэйку будуць абараняць два адвакаты.
- 4 кастрычніка прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Пуціна Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль апавясьціў Лукашэнку аб тым, што выступае супраць блякаваньня СМІ на беларускай тэрыторыі, але беларускі бок ня чуе пазыцыі Масквы.
- 5 кастрычніка прадстаўнік «Комсомольской правды» Валянцін Алфімаў паведаміў, што Генадзь Мажэйка застаўся ў ізалятары пасьля 72 гадзін утрыманьня за кратамі, што азначае тое, што да яго ўжытая мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту. Пры гэтым абвінавачаньняў яму ня выставілі.
- 11 кастрычніка Мажэйку выставілі абвінавачаньні ў распальваньні сацыяльнай варажнечы (арт. 130 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369). Да яго ў жодзінскае СІЗА не пускаюць адваката, спасылаючыся на карантын, а таксама не прымаюць перадачы.