«Прааналізаваўшы падзеі апошняга году і асабліва апошняга тыдня, „Комсомольская правда“ прыняла рашэньне закрыць сваё прадстаўніцтва ў Менску. Усім супрацоўнікам будуць выплачаныя грашовыя кампэнсацыі або прапанаваная праца на іншых прадпрыемствах КП», — паведаміла выданьне.
Год таму газэту прыбралі з кіёскаў, пасьля страляніны на Якубоўскага быў заблякаваны сайт, а тыдзень таму быў затрыманы журналіст Генадзь Мажэйка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі ствараюць культ «сілавікоў». Што стаіць за справай Генадзя Мажэйкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінінфарм Беларусі адказаў Крамлю: «„Комсомольская правда в Беларуси“ — беларускі СМІ» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што вядома пра сьмерць Андрэя Зельцара, які загінуў у перастрэлцы з супрацоўнікам КДБ