У межах міжнароднай канфэрэнцыі Сьвятлана Ціханоўская бярэ ўдзел у панэльнай дыскусіі «Замарожаная мяжа? Доўгатэрміновыя пэрспэктывы расейскага ўплыву ў Беларусі і ва Ўкраіне», піша «Белсат».
Таксама Ціханоўская правядзе шэраг двухбаковых сустрэч зь іншымі палітыкамі. Акрамя таго, 6 кастрычніка ў Варшаве заплянаваная сустрэча Ціханоўскай зь беларускай дыяспарай сталіцы Польшчы.
Гэта ня першая сустрэча Ціханоўскай і Дуды. Мінулы раз яны сустракаліся 4 чэрвеня. У верасьні Анджэй Дуда стаў адным з тых, хто жорстка асудзіў дзеяньні рэжыму Лукашэнкі з трыбуны ААН і заклікаў міжнародную супольнасьць больш рэзка і эфэктыўна рэагаваць на міграцыйны крызіс, ініцыяваны ўладамі ў Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Польшчы працягнуў на два месяцы рэжым надзвычайнага становішча на мяжы зь Беларусьсю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнты Польшчы, Літвы і Латвіі асудзілі рэжым Лукашэнкі на Генасамблеіі ААН