Такім чынам, ён прабудзе за кратамі сама меней да 4 лістапада. Праваабаронцы прызналі яго палітычным зьняволеным.
Уладзімера Мацкевіча арыштавалі сёлета на пачатку жніўня. Яго абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.
Тады ж затрымалі і шэраг іншых прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый, але бальшыню пасьля ператрусаў, допытаў і папярэдняга ўтрыманьня адпусьцілі.
Паплечнікі Ўладзімера Мацкевіча стварылі і рэгулярна абнаўляюць старонку #Філёзаф_у_турме ў Facebook. Тым часам у менскім СІЗА №1 яго прызналі схільным да экстрэмізму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «За філёзафа працуюць ягоныя ідэі». Як Уладзімер Мацкевіч сядзіць і ў турме, і ў фэйсбукуУладзімер Мацкевіч — філёзаф і мэтадоляг, грамадзкі дзеяч, тэлевядоўца. Заснавальнік і кіраўнік Агенцтва гуманітарных тэхналёгіяў, першы кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыюму «ЭўраБеларусь» (міжнародная грамадзкая арганізацыя, створаная прадстаўнікамі НДА ў 2007 годзе і зарэгістраваная ў Літве ў 2009 годзе), заснавальнік праграмы стварэньня «Лятучага ўнівэрсытэту».