Facebook патлумачыў збой у працы тэхнічнымі праблемамі

Прычынай збою сталі зьмены канфігурацыі на магістральных маршрутызатарах, заявілі ў кампаніі. Таксама паведамілі, што дадзеныя карыстальнікаў не былі выкрадзеныя.

Збой у працы сацыяльнай сеткі Facebook, якая 4 кастрычніка была недаступная ў шмат якіх краінах сьвету краінах сьвету цягам каля шасьці гадзінаў, быў выкліканы тэхнічнымі праблемамі, пры гэтым дадзеныя карыстальнікаў не пацярпелі. Пра гэта гаворыцца ў заяве кампаніі Facebook, апублікаванай увечары 4 кастрычніка на яе афіцыйным сайце.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адбыўся глябальны збой у сацсетках Facebook, Instagram і мэсэнджары Whatsapp

«Нашыя сэрвісы цяпер ізноў падлучаныя да сеткі, і мы актыўна працуем над тым, каб цалкам вярнуць іх да звычайнай працы», — цытуе DW паведамленьні. Па дадзеных кампаніі, інжынэры высьветлілі, што прычынай збою сталі зьмены канфігурацыі на магістральных маршрутызатарах, якія адказваюць за каардынацыю сеткавага трафіку паміж цэнтрамі апрацоўкі дадзеных. «Гэты збой у сеткавым трафіку аказаў каскаднае ўзьдзеяньне на спосаб сувязі нашых цэнтраў апрацоўкі дадзеных, што прывяло да таго, што нашыя службы перасталі працаваць», — гаворыцца ў паведамленьні.

Пры гэтым у Facebook паведамілі, што, па зьвестках кампаніі, няма доказаў таго, што карыстальніцкія дадзеныя былі выкрадзеныя ў выніку гэтага збою. 4 кастрычніка партал Privacy Affairs паведаміў, што ў адным з форумаў для хакераў у даркнэце на продаж выстаўлена база дадзеных з інфармацыяй пра 1,5 млрд карыстальнікаў Facebook. Аднак не ўдакладняецца, ці зьвязана гэта з маштабным збоем у той жа дзень у працы Facebook, а таксама Instagram і WhatsApp, якія належаць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Facebook выдаліў сотні акаўнтаў, зьвязаных з расейскай «фабрыкай троляў»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Марк Цукерберг выкупіў рэкляму ў брытанскіх газэтах, каб папрасіць прабачэньня за уцечку дадзеных у Facebook