У чым падазраюць Міронава пакуль застаецца невядомым.
Пасьля трох сутак арышту вядомага валянтэра Ільлю Міронава ня выпусьцілі на свабоду. Ягоная маці Валянціна паведаміла ў Facebook, што Ільлю перавялі ў СІЗА.
Міронава затрымалі 30 верасьня. Магчымая прычына — пост у Facebook, у якім ён паспачуваў родным і блізкім загінулага ў перастрэлцы Андрэя Зельцара.
Гамяльчук Ільля Міронаў вядомы тым, што напісаў больш за 2500 лістоў палітвязьням. Ён носіць перадачы ў СІЗА і наведвае суды.
Нядаўна Міронаў ужо адбыў 25 сутак нібыта за пікет. Так судзьдзя Віктар Казачок патрактаваў надпіс на ягонай майцы — «Пишите письма».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 30 верасьня: пагром у барда за сьцяг, ператрусы ў менскага анархіста і барысаўскага прадпрымальніка