Пра гэта ён сказаў у інтэрвію CNN.
«Прэзыдэнтам можа быць чалавек столькі, колькі ён захоча, і яго выбера народ. Але калі ён здаровы і можа кіраваць краінай. У нас няпростая сытуацыя. Таму тут павінен быць энэргічны, здаровы чалавек, якога абярэ на род, і ён будзе жадаць быць прэзыдэнтам. Вось гэтыя галоўныя ўмовы. Але я пра адно сказаў: павінен быць мір і спакой, каб не разбуралася тое, што я ствараў як першы прэзыдэнт Беларусі. Калі вы нас будзеце атакаваць, увесь час нас бамбіць, пазбаўляць свайго слова, свайго аблічча і сваёй незалежнасьці, я буду вечным прэзыдэнтам. Я буду абараняць тое, што я стварыў разам зь беларускім народам, нават цаной свайго жыцьця», — сказаў Лукашэнка.
Ён пакляўся, што не зьбіраецца «быць прэзыдэнтам нават да сьмерці».
«Але толькі калі вы пасьмееце яшчэ раз, як летась, умяшацца ў нашыя падзеі, будзе кепска. Будзе так, як выдумаеце цяпер», — заявіў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: CNN назвала Лукашэнку «прэзыдэнтам Беларусі», што выклікала буру крытыкі ў сацсеткахШто яшчэ сказаў Лукашэнка. Сьцісла
Стандартаў няма. Мы з Расеяй прапаноўвалі: давайце выпрацуем у рамках АБСЭ стандарты ацэнкі тых ці іншых выбараў. Вы не пагадзіліся, бо ў вас ёсьць свае стандарты. Гэтаксама і з правамі чалавека.
Мы ніколі ва ўпор не стралялі ні ў аднаго апазыцыянэра і нават радыкала. Ніколі. А вы нядаўна, і на CNN паказвалі, як у Кангрэсе ЗША застрэлілі дзяўчыну, героя Злучаных Штатаў Амэрыкі. Гэта што, не парушэньне правоў чалавека?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Год з дня сьмерці Аляксандра Тарайкоўскага. Як гэта былоАтмасфэра страху — хлусьня. Мэтʼю, вы хлусіце. Вы ж па Менску хадзілі? Без аховы, бяз службы бясьпекі, вас ніхто не суправаджаў. І я ў вашых вачах сёньня ня бачу ніякага страху. Дык чаго ж баяцца нашым людзям?
Я ведаю, на барыкадах 8 ці 9 жніўня, калі «неймаверныя», кіруемыя з-за мяжы, рынуліся на сілы правапарадку, і былі прымененыя спэцсродкі. Чалавек падняў сьвятлошумавую гранату і спрабаваў кінуць у сілы правапарадку — і быў паранены. Гэта я ведаю, гэты выпадак. Але ж гэта не міліцыя прыйшла кудысьці да гэтага чалавека і яго забіла там — ён прыйшоў забіваць. Дарэчы, былы зьняволены, памілаваны мной. Я яго памілаваў — ён выйшаў на барыкады з нажамі і заточкамі і спрабаваў кінуць гранату ў праваахоўнікаў. За што атрымаў у адказ раненьне.
Ніякіх чатырох загінулых не было.
Ахвяры беларускіх пратэстаў. Што важна ведаць
За ўвесь час пратэстаў пры розных абставінах загінулі сама меней 4 чалавекі. Пры гэтым улады і кіраўніцтва МУС ні разу не прызналі, што людзі загінулі ад рук сілавікоў. Гэтыя людзі на сёньня лічацца ахвярамі пратэстаў:
- Аляксандар Тарайкоўскі, 34 гады, Менск, застрэлены сілавікамі на вуліцы Прытыцкага;
- Аляксандар Віхор, 25 гадоў, Гомель, памёр пасьля зьбіцьця ў міліцыі;
- Генадзь Шутаў, 43 гады, Берасьце, застрэлены сілавіком;
- Раман Бандарэнка, 31 год, Менск, пабіты да непрытомнасьці, памёр у шпіталі.
Таксама дагэтуль невядомыя абставіны сьмерці яшчэ некалькіх чалавек. Іх сваякі і сябры лічаць, што яны маглі быць забітыя падчас пратэстаў.
- Мікіта Крыўцоў, 28 год, Жодзіна, знойдзены павешаным;
- Аляксандар Дзямідаў, 25 гадоў, Бараўляны, знойдзены мёртвым;
- Канстанцін Шышмакоў, 29 гадоў, Ваўкавыск, нібыта ўчыніў самагубства;
- Арцём Парукаў, 19 гадоў, Менск, зьбіты машынай.
Калі вы рэвалюцыянэр і ўвязаліся ў рэвалюцыю, а тым больш спрабавалі ажыцьцявіць бліцкрыг — ну дык вы павінны быць гатовыя да ўсяго. Што, ня так у гісторыі было?
Калі я і праваахоўныя органы будуць бачыць пагрозу беларускай дзяржаве, мы пасадзім тут любы самалёт — хоць Вялікай Брытаніі, хоць Злучаных Штатаў Амэрыкі. Ён неадкладна будзе пасаджаны ў Беларусі, калі мы будзем адчуваць пагрозу. Гэтак жа і вы зробіце. Гэта норма. Таму я тут не выключэньне.
Мі іх [мігрантаў на мяжы] просім: «Вярніцеся да маразоў у Беларусь, пабудзьце ў Беларусі». — «Не, нам паабяцалі літоўцы і палякі палітычнае, ці якое там, прыстанішча. Мы чакаем». Вось яны тры месяцы чакаюць рашэньня гэтага пытаньня. Пры чым тут беларусы?
Мы жылі без Эўрапейскага Зьвязу і яшчэ шмат гадоў пражывём. Апроч вас — сьвет вялікі.
Мы братэрскія народы, мы народы ад аднаго кораня — беларусы і расейцы. Вы, напэўна, лепш за мяне ведаеце, бо вы з боку: мы абсалютна ні зьнешне, ні ўнутрана нічым не адрозьніваемся адзін ад аднаго. У нас адзіная палітыка, адзіныя мэты. І мы да гэтых мэтаў рухаемся адным шляхам.
Калі трэба будзе, то Беларусь ператворыцца ў адзіную базу Беларусі і Расеі. Вайсковую базу. Для таго, каб супрацьстаяць вашай агрэсіі, калі раптам вы на гэта наважыцеся ці асобныя суседнія дзяржавы.
Датычна таго, што Беларусь увойдзе ў склад Злучаных Штатаў Амэрыкі, Вялікай Брытаніі або Расеі, — гэта абсалютнае глупства. Мы з Уладзімірам Пуціным дастаткова разумныя, каб у рамках дзьвюх незалежных сувэрэнных дзяржаў стварыць такі саюз, які будзе яшчэ мацнейшы за ўнітарнае ўтварэньне.
У нас 6-8 чалавек гіне ў суткі з падазрэньнем на COVID. І мы ўсіх у паталягаанатама правяраем. І не заўсёды гэта пацьвярджаецца.
📺 Цалкам інтэрвію можна паглядзець на сайце CNN.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі з Расеяй, па сутнасьці, адзіная армія