За апошнія суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1993 пацыенты з COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя 1 кастрычніка.
За дзень, паводле афіцыйнай статыстыкі Мінздароўя, памерлі 16 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй, і гэта рэкордная лічба памерлых за дзень, паводле афіцыйных дадзеных.
Агулам ад пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя:
- 540 079 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19,
- ачунялі 520 024 чалавек з пацьверджаным дыягназам COVID-19,
- памерлі 4159 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй.
Больш за 2 188 000 чалавек у Беларусі атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, зь іх больш за 1 635 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.
Раней беларускія ўлады неаднаразова атрымлівалі крытыку за яўнае заніжэньне сапраўдных лічбаў захварэлых на COVID-19. Паводле ацэнак экспэртаў у галіне мэдыцыны, паказьнікі маглі заніжацца ў 5–7 разоў. 14 верасьня Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла аб прыходзе ў краіну чарговай, чацьвёртай па ліку, хвалі каранавірусу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 59% беларусаў з насьцярогай ставяцца да вакцынацыі ад COVID-19 — апытаньне Baltic Internet Policy Initiative ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У стацыянарах Беларусі ў 2020 годзе памерла на 40% больш пацыентаў, чым у 2019-м