«Мы цяпер іншыя, чым 8 гадоў таму. Дзяржава зробіць усё, каб нарэшце ўладкаваць участкі мяжы зь Беларусьсю і Расеяй», — заявіў Дзяніс Манастырскі.
Паводле яго, ужо ў 2022 годзе пачнецца «вялікае будаўніцтва мяжы».
«Гэта і інжынэрныя збудаваньні, выкананыя спэцыялістамі, і ўвогуле інтэлектуальная мяжа, якая дазволіць памежнікам на 100 адсоткаў кантраляваць мяжу нашай краіны», — паведаміў міністар.
Дзяніс Манастырскі дадаў, што ўладкаваньне мяжы становіцца вельмі актуальным пытаньнем, улічваючы новыя міграцыйныя выклікі, створаныя ў выніку крызісу ў Аўганістане і дзеяньняў Беларусі ў дачыненьні да суседзяў Эўразьвязу — краін Балтыі і Польшчы.
Дзяржаўная мяжа паміж Беларусьсю і Ўкраінай складае 1084,2 км, зь іх 758,3 км на сухаземным участку, 325,9 км на водным участку (па рэках Дняпро, Сож і Прыпяць) і каля 120 км у зоне адчужэньня каля Чарнобыльскай АЭС.
Тэрыторыя побач зь дзяржаўнай мяжой цяжкапраходная, вялікія плошчы пакрытыя густымі лясамі, балотамі, азярынамі і разгалінаванай сеткай мэліярацыйных каналаў, большасьць якіх даўно ня дзейнічае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зельцар вёў трансьляцыю ў Польшчу і ЗША», — Лукашэнка раскрыў дэталі спэцапэрацыі КДБ