У 2008 годзе Атабек (сапраўднае прозьвішча — Едыгееў) быў асуджаны судом Алма-Аты на 18 гадоў зьняволеньня паводле артыкулу аб арганізацыі масавых беспарадкаў. Тады жыхары ўскраіны гораду аказалі супраціў паліцыянтам, накіраваным для зносу іх дамоў, пабудаваных, як сьцьвярджаецца, без дазволу. У сутычках загінуў 24-гадовы паліцыянт.
Паэт катэгарычна адмаўляе абвінавачаньні па сваёй крымінальнай справе. Ён быў прызнаны палітычным зьняволеным многімі праваабарончымі і міжнароднымі арганізацыямі. Усе гады зьняволеньня яго утрымлівалі ў турмах далёка ад Алма-Аты, у якой ён жыў да арышту. Ён адмаўляўся падаваць заяву аб датэрміновым вызваленьні, лічачы, што гэта вымусіць яго ўзяць на сябе віну за злачынства, за якое яго асудзілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Які Казахстан пакідае Назарбаеў пасьля 30 гадоў ва ўладзеАтабек быў актыўным удзельнікам палітычнага жыцьця Казахстану з 1980-х гадоў. Ён быў у апазыцыі да першым прэзыдэнта краіны Нурсултана Назарбаева. Да таго ён быў адным з аўтараў звароту да зьезду народных дэпутатаў СССР аб наданьнні Казахстану сувэрэнітэту.
Да таго — удзельнічаў у масавых пратэстах у Алма-Аце ў 1986 годзе супраць прызначэньня расейскага партыйнага дзеяча Генадзя Колбіна на пасаду першага сакратара ЦК рэспубліканскай кампартыі, гэта значыць, фактычнага кіраўніка рэспублікі.
Згодна з заканадаўствам Казахстану, Атабек мае выйсьці на волю праз 15 дзён, калі рашэньне суду ўступіць у сілу. Прэс-сакратар Вярхоўнага суду краіны заявіў, што дысыдэнт будзе адпушчаны ўжо 1 кастрычніка.