Адначасова кампанія, якая была афіцыйным дылерам Менскага аўтамабільнага заводу, адмовілася і ад свайго судовага пазову да Міністэрства эканомікі Ўкраіны і Міжведамаснай камісіі ў пытаньнях міжнароднага гандлю ў сувязі з увядзеньнем мыта ў памеры 35 адсоткаў на пастаўку пасажырскага, грузавога і сельскагаспадарчага транспарту зь Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь актыўна прадае Ўкраіне трактары і іншую тэхніку, якая падпала пад санкцыіСёлета ў ліпені кампанія «Автоінвестстрой-Брок» падтрымала пазоў украінскага прадпрыемства з замежнымі інвэстыцыямі «Гандлёвы дом „МАЗ-Украіна“» з патрабаваньнем прызнаць супрацьпраўным рашэньне аб увядзеньні мыта і скасаваць адпаведнае рашэньне міжведамаснай камісіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне суд часова спыніў абмежаваньні на ўвоз пасажырскага, грузавога і спэцтранспарту зь БеларусіАдмову ад судовага пазову да Міністэрства эканомікі Ўкраіны і Міжведамаснай камісіі ў пытаньнях міжнароднага гандлю кампанія патлумачыла тым, што «ў далейшым ня мае намеру імпартаваць зь Беларусі колавыя транспартныя сродкі».
Кампанія «Автоінвестстрой-Брок» уваходзіць у склад групы кампаній «АіС», якую ва Ўкраіне зьвязвалі з колішнім дэпутатам ад Партыі рэгіёнаў Дзьмітрыем Сьвяташам. «АіС» кантралюе больш за 12% аўтамабільнага рынку Ўкраіны і лідзіруе ў большасьці рынкавых сэгмэнтаў.
Адметна, што сярод уласьнікаў кампаніі «Автоінвестстрой-Брок» фігуруе тая ж кіпрская кампанія, што і ў выпадку з прыватнай кампаніяй «Укравтоторг», празь якую кіеўскія гарадзкія ўлады ў 2020 годзе набылі ў лізінг 200 аўтобусаў Менскага аўтамабільнага заводу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МАЗ сарваў пастаўкі аўтобусаў у Кіеў. Гарадзкія ўлады праз суд дамагаюцца кампэнсацыіСёлета ў красавіку Міжведамасная камісія Ўкраіны ў пытаньнях міжнароднага гандлю ўвяла абмежаваньні на пастаўку зь Беларусі грузавога, будаўнічага, пасажырскага і спэцыяльнага аўтамабільнага транспарту. У прыватнасьці, на ўвоз гэтай прадукцыі ўвялі мыта ў памеры 35 адсоткаў ад мытнай вартасьці пастаўкі. Раней большасьць відаў гэтага транспарту пастаўлялася ва Ўкраіну ўвогуле бяз мыта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна ўвяла абмежаваньні на пастаўку грузавога і пасажырскага транспарту зь БеларусіАднак у траўні Акруговы адміністрацыйны суд Кіева на пазоў украінскага прадпрыемства з замежнымі інвэстыцыямі «Гандлёвы дом „МАЗ-Украіна“» спыніў дзеяньне рашэньня Міжведамаснай камісіі Ўкраіны ў пытаньнях міжнароднага гандлю аб увядзеньні мыта на ўвоз беларускай аўтамабільнай тэхнікі. Да канца разгляду справы ў судзе гэтыя абмежаваньні прымяняцца ня будуць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне суд часова спыніў абмежаваньні на ўвоз пасажырскага, грузавога і спэцтранспарту зь Беларусі