Фармацэўтычная кампанія Pfizer заявіла, што пачала буйнамаштабнае клінічнае выпрабаваньне прэпарату для прадухіленьня разьвіцьця COVID-19 у тых, хто кантактаваў з хворымі.
У выпрабаваньні пэраральнага антывіруснага прэпарату возьмуць удзел 2660 здаровых дарослых, якія жывуць у адным доме з чалавекам, інфікаваным COVID-19.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Pfizer, Moderna прагназуюць, што сьвет вернецца да звыклага «дапандэмічнага» жыцьця праз год
Pfizer таксама тэстуе прэпарат на людзях, якія ўжо заразіліся каранавірусам, але ў якіх яшчэ не зьявіліся сур’ёзных сымптомаў.
«Мы лічым, што ў выпадку посьпеху гэтая тэрапія можа дапамагчы спыніць вірус на раньнім этапе, перш чым ён атрымае магчымасьць шырока рэплікавацца», — заявіў галоўны навуковы спэцыяліст Pfizer доктар Мікаэль Долстэн.
Прэпарат накіраваны на блякаваньне ключавога фэрмэнту, неабходнага вірусу для рэплікацыі. Навукоўцы лічаць, што, калі мэтодыка спрацуе, яна будзе эфэктыўная толькі на раньніх стадыях захворваньня.