Год таму ў гэты дзень
- Сэйм Латвіі прыняў заяву аб непрызнаньні Аляксандра Лукашэнкі легітымным прэзыдэнтам Беларусі.
- Актывістам «Эўрапейскай Беларусі» Яўгену Афнагелю, Андрэю Войнічу і Паўлу Юхневічу выставілі абвінавачаньне па ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу Беларусі (удзел у масавых беспарадках).
- Беларускі праваабарончы цэнтар «Вясна» і яго старшыня Алесь Бяляцкі сталі ляўрэатамі швэдзкай прэміі «За правільны лад жыцьця», якую таксама называюць альтэрнатыўнай Нобэлеўскай.
- Гандбольны клюб «Віцязь» зьнялі з чэмпіянату за падтрымку арыштаванай баскетбалісткі Леўчанкі.
Дзень у гісторыі
331 да н. э. — Бітва пры Гаўгамелах, вырашальная бітва паміж войскамі Аляксандра Македонскага і пэрсыдзкага цара Дарыя III, пасьля якой Пэрсыдзкая імпэрыя спыніла сваё існаваньне.
1817 — У Віленскім унівэрсытэце заснавалі тайнае студэнцкае патрыятычнае таварыства філяматаў.
1946 ― завяршыў працу Нюрнбэрскі трыбунал.
1949 — заснаваная Кітайская Народная Рэспубліка.
1988 — Міхаіл Гарбачоў стаў прэзыдэнтам Савецкага Саюзу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чалавек, які не хацеў крыві. Гарбачову — 902017 — рэфэрэндум аб незалежнасьці Каталёніі.
У гэты дзень нарадзіліся
1829 — Уладзіслаў Віктар Акінчыц, лекар, паўстанец 1863 году
1881 — Міхаіл Станюта, беларускі мастак
1888 — Лукаш Дзекуць-Малей, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч, прапаведнік баптызму, перакладчык рэлігійных тэкстаў
1937 — Андрэй Мдзівані, беларускі кампазытар
1952 — Анатоль Байдачны, расейскі і беларускі футбаліст, футбольны трэнэр, трэнэр зборнай Беларусі па футболе
У памяці
1940 — Сямён Жыткевіч, грамадзка-культурны дзеяч, актывіст Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады і Таварыства Беларускай Школы. Загінуў у савецкім канцлягеры.
1950 - Расьціслаў Лапіцкі, адзін з кіраўнікоў паваеннага антысавецкага Супраціву 1940-х, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.
Яшчэ й сёньня ў родных мясьцінах пра яго ходзяць паданьні. Мне вядомыя прыклады, калі, атрымаўшы на ўроку вольную тэму пра героя, на якога яны хацелі б стаць падобнымі, вучні пісалі пра Расьціслава Лапіцкага.
У паваенныя 1940-я ў Мядзельскай дзесяцігодцы не было вучня, таленавіцейшага за Расьціслава.
Ён сьпяваў і граў на тузіне інструмэнтаў, майстраваў ровары і радыёпрыймачы, зрабіў электрамашыну, якой спрабаваў лекаваць людзей ад розных хваробаў, маляваў плякаты для ўрокаў батанікі й заалёгіі.
Аднак большасьць настаўнікаў не ганарылася Расьціславам, а трымалася зь ім насьцярожана. І не адно таму, што ён быў сынам сьвятара.
У школе ведалі, што яшчэ раней, у сямігодцы, Лапіцкага арыштоўвалі за сувязь з падпольнай арганізацыяй навучэнцаў Віленскай беларускай гімназіі й Віленскай сэмінарыі. Шаснаццацігадовы Расьціслаў быў асуджаны на тры га ды, выйшаў на волю ў 1945-м паводле амністыі, але антысавецкіх поглядаў не зьмяніў, прычым адстойваў іх нават на занятках.
Калі Лапіцкія пераехалі ў Смаргонь, дзе Расьціслаў пайшоў у дзясяты кляс, занепакоілася ўжо кіраўніцтва тамтэйшай школы.
Пагатоў, новы вучань на ўроку адмовіўся пісаць твор пра «моладагвардзейцаў», абвясьціўшы, што ў яго і сяброў ёсьць свая «Гвардыя», якая змагаецца за Беларусь.
У словах Расьціслава не было перабольшаньня: ён сапраўды стварыў арганізацыю зь пятнаццаці чалавек.
Юнакі не бяз посьпеху вялі агітацыю на школьных вечарынках і ў клюбе, дзе іхні кіраўнік граў на піяніна. А неўзабаве ў Смаргоні зьявіліся сотні антыкамуністычных улётак.
Расьціслаў мусіў перайсьці на нелегальнае становішча. Партызаны Арміі Краёвай абяцалі пераправіць яго за мяжу, ды перашкодзіла цяжкая хвароба.
Яго арыштавалі ў Кабыльніку на Нарачы. На допытах у Вялейскай турме Расьціслава так зьбівалі, што знаёмы арыштант не пазнаў яго, прыняўшы за старога дзеда.
Выступ на судзе Лапіцкі выкарыстаў не на апраўданьні, а дзеля абвінавачаньня камуністычнага рэжыму ў антынароднай палітыцы — непамерных падатках, калгасным прымусе, закрыцьці храмаў. Трыбунал Беларускай вайсковай акругі прысудзіў яго да расстрэлу. Расьціслаў адмовіўся прасіць памілаваньня.
Біёграфам Лапіцкага стаў гісторык Міхась Чарняўскі, што паходзіць з тых самых мясьцінаў. «Як пошуг маланкі» — назваў ён сваю кнігу, якая выйшла ў сэрыі «Нашы славутыя землякі». Аднайменны фільм зьняў на тэлеканале «Белсат» рэжысэр Валеры Мазынскі.
На месцы расстрэлу героя ў 2008-м усталявалі памятны знак і крыж, якія неўзабаве былі зьнішчаныя ідэйнымі спадкаемцамі сталінскіх катаў, але зноў і зноў аднаўляліся наступнікамі Лапіцкага.
Уладзімер Арлоў, «Імёны Свабоды», 4-е выданьне, с.238-239.
2009 — Альгерд Невяроўскі, беларускі журналіст
2018 — Шарль Азнавур, францускі сьпявак
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Азнавур, урокі шчасьця