Паводле праекту, падатак на нерухомасьць абавяжуць плаціць нават за адзіную кватэру ва ўласнасьці з 1 студзеня 2022 году, піша telegraf. by.
Гэта прадугледжана пунктам 114 праекту закону. Выключэньні прапануюць толькі для пэнсіянэраў, інвалідаў I і II групы, непаўналетніх, недзеяздольных, вайскоўцаў, удзельнікаў Другой сусьветнай вайны.
Пакуль што ўласьнікі жылых памяшканьняў плацяць падатак на нерухомасьць, толькі калі валодаюць двума і больш аб’ектамі.
Onliner паспрабаваў узяць камэнтар у Міністэрстве фінансаў, аднак там ад яго ўстрымаліся. І адзначылі, што законапраект яшчэ на стадыі разгляду, а ў неўзабаве ў Міністэрстве выступяць з тлумачэньнямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Большыя падатковыя нагрузкі, менш ільготаў. Зьявіўся праект зьменаў у Падатковы кодэксАкрамя гэтага, праект прадугледжвае зьмены для льготнікаў з двума або больш аб’ектамі падаткаабкладаньня. Так, ільгота можа ў будучыні распаўсюджвацца толькі на адзін зь іх.
Цяпер падатак на нерухомасьць для фізычных асобаў складае 0,2% ад кошту аб’екта нерухомасьці і распаўсюджваецца на другое і наступныя памяшканьні ў шматкватэрных і (або) блякаваных жылых дамах. Выплаціць падатак абавязкова не пазьней за 15 лістапада бягучага году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Народныя санкцыі. Як беларусы спрабуюць пакінуць рэжым бяз грошай і наколькі гэта працуе